У Бабруйску 22-гадовага хлопца пакаралі за пярцовы балончык у вочы сілавіку
bobr.by
Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска 22-гадовага Ягора Храмені, якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 КК), паведамляе spring96.org.
13 лістапада суддзя Бабруйскага раённага суда Антон Дудаль прызнаў Храменю вінаватым і абвесціў прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з выплатай маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.
Пацярпелы, супрацоўнік міліцыі Дзміртый Сакун на папярэднім судовым пасяджэнні патрабаваў кампенсацыю ў памеры 5 тысяч рублёў.
Маладога бабруйчаніна абвінавачвалі ў тым, што ўвечары 9 жніўня ён «здзейсніў гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкодзіць яго законнай дзейнасці». Гаворка ідзе пра ўдары ў галаву і распыленне пярцовага балончыка «Шок», якое прывяло да апёку сятчаткі вока.