Знайсці
13.11.2020 / 13:01РусŁacБел

Праца Telegram запаволілася

Карыстальнікі даўжэй, чым звычайна, загружаюць медыяфайлы.

З такімі ж праблемамі тэлеграм працаваў і ўчора пасля 21:00. Так, на графіку ніжэй можна ўбачыць, як прыкладна з дзявятай вечара і да дванаццатай 12 лістапада і апоўня 13-га выраслі затрымкі (час на графіку — UTC, гэта значыць, розніца ў тры гадзіны), заўважае Tut.by

Калі коратка, то на малюнку паказаны графік пінгаў, якія павялічваюцца пры загрузцы канала, у тым ліку і пры знешніх уздзеяннях.

Нагадаем, што падобная сітуацыя была ў Мінску ў нядзелю 1 лістапада. Тады замеры ад карыстальнікаў byfly на RIPE Atlas паказалі, што доступ да дзясяткаў IP-адрасоў Telegram (а менавіта, 149.154.166.0/24 і 149.154.167.0 /24) адбываўся з затрымкай у 350-450 мс. Пры гэтым некаторыя іншыя адрасы з той жа падсеткі /24 пінгаваліся з нармальнай хуткасцю каля 60-70 мс. Але карыстальнікі іншых правайдараў РБ не назіралі павышаных затрымак з доступам да ўказаных рэсурсаў.

Тады ў «Белтэлекаме» адказалі, што з іх боку праблем не было.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера