Знайсці
13.11.2020 / 11:44РусŁacБел

У «Народнай волі» канфіскавалі ўвесь сённяшні наклад

Журналістка Марына Коктыш паведаміла, што ў рэдакцыі газеты прыйшлі невядомыя без дакументаў. Затрымалі кіроўцу, які прывёз газеты, і двух валанцёраў. У выніку быў канфіскаваны ўвесь наклад.

«У нас забралі ўвесь наклад газеты. Учора ў нашай друкарні былі вялікія праблемы. Ім пагражалі, каб яны не друкавалі нашу газету. Нягледзячы ні на што, тыраж надрукавалі. Мы яго даставілі ў Мінск. Як толькі машына прывезла ўвесь наклад сённяшняга нумара «Народнай волі» — 25 тыс., да нас прыйшлі некалькі чалавек у цывільным. Яны не прадставіліся, не далі ніякіх папераў, ніякіх тлумачэнняў. Затрымалі кіроўцу, які прывёз наклад — таксама без усялякіх падставаў. Затрымалі двух валанцёраў. Выклікалі АМАП, і АМАП пагрузіў без усялякіх папераў, без усялякіх падставаў, без усялякіх тлумачэнняў усе газеты, што мы надрукавалі, і звёз у невядомым кірунку. У нашай краіне закон больш не працуе. Мы нават не ведаем, хто гэта», — расказала Марына Коктыш.

Нагадаем, што са жніўня газета друкуецца ў Расіі і распаўсюджваецца валанцёрамі. У кіёскі «Белдрука» яна не паступае і не распаўсюджваецца Белпоштай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930