Знайсці
13.11.2020 / 09:35РусŁacБел

Швецыя заявіла аб правале свайго прагнозу па другой хвалі каранавіруса

Андэрс Тэгнэл, фота TT

Агенцтва грамадскай аховы здароўя Швецыі заявіла, што яго прагноз адносна другой хвалі каранавіруса ў краіне аказаўся няслушным. Пра гэта паведамляе газета Financial Times.

Галоўны эпідэміёлаг Швецыі Андэрс Тэгнэл меркаваў, што эпідэміялагічная сітуацыя восенню будзе лепшай за кошт выпрацоўкі калектыўнага імунітэту.

Аднак у цяперашні час у краіне колькасць шпіталізацыі людзей з COVID-19 расце хутчэй, чым у іншых краінах Еўропы. Вядома, што ў Стакгольме кожны пяты тэст на каранавірус з'яўляецца станоўчым.

Па словах вірусолага Лены Эйнхорн, у Швецыі чатыры дні таму было ў восем разоў больш выпадкаў каранавіруса на душу насельніцтва, чым у Фінляндыі, і ў 3,5 разу больш, чым у Нарвегіі. Яна адзначыла, што ў гэтых краінах сітуацыя восенню павінна была быць горшай, паколькі ў шведаў павінен быў з'явіцца імунітэт.

Паводле апошніх звестак, у Швецыі выяўлена 171 365 выпадкаў каранавіруса, ахвярамі інфекцыі сталі 6122 чалавекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера