Знайсці
13.11.2020 / 08:56РусŁacБел

У Гродзенскім драмтэатры з’явіўся новы рэжысёр-пастаноўшчык

t.me/kulturagrodno

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры новы рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Яскевіч. Ён працаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры, Мазырскім драматычным імя Мележа, Слонімскім тэатры, паведамляе hrodna.life.

Сяргей скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў у майстэрні Мадэста Абрамава і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў у прафесара Г. І. Баравіка. Магістр мастацтвазнаўства.

Паставіў больш за 20 спектакляў па п’есах сусветных, расійскіх, беларускіх драматургаў і сучасных аўтараў, сярод якіх «Каханне пад вязамі» О’Ніла, «Брама неўміручасці» К. Крапівы, «Багатыя нявесты» А. Астроўскага, «Дом Бернарды Альбы» Ф. Г. Лоркі.

***

У канцы кастрычніка з тэатра ў Гродне былі звольненыя галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны артыст Сяргей Курыленка. Раней яны абвясцілі пра страйк. Частка трупы таксама заявіла аб далучэнні да страйку. Затым звольнілі яшчэ некалькіх акцёраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930