Знайсці
13.11.2020 / 08:25РусŁacБел

Венгрыя, Славакія, Паўночная Македонія і Шатландыя прабіліся на Еўра-2021

Чэмпіянат Еўропы па футболе меўся прайсці гэтым летам, але быў перанесены на лета 2021 з-за каранавіруса.

Апошнія чатыры пуцёўкі ўчора заваявалі пераможцы турніру Лігі нацый.

Так з ніжэйшага дывізіёна D прабілася Паўночная Македонія, што ў Тбілісі выйграла ў Грузіі 1:0. Менавіта грузіны перамаглі беларусаў у паўфінале.

Венгрыя перамагла Ісландыю 2:1, Славакія ў дадатковы час выйграла ў гасцях у Паўночнай Ірландыі 2:1, а Шатландыя праз пенальці ў Белградзе перамагла Сербію 5:4 (асноўны і дадатковы час 1:1)

Склад групаў Еўра-2021:

Група A (Рым/Баку): Турцыя, Італія, Уэльс, Швейцарыя.

Група B (Капенгаген/Санкт-Пецярбург): Данія, Фінляндыя, Бельгія, Расія.

Група C (Амстэрдам/Бухарэст): Нідэрланды, Украіна, Аўстрыя, Паўночная Македонія.

Група D (Лондан/Глазга): Англія, Харватыя, Шатландыя, Чэхія.

Група E (Більбаа/Дублін): Іспанія, Швецыя, Польшча, Славакія.

Група F (Мюнхен/Будапешт): Венгрыя, Партугалія, Францыя, Германія.

Еўра-2021 павінен прайсці ў чэрвені-ліпені 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930