Знайсці
13.11.2020 / 07:54РусŁacБел

Першы блок БелАЭС можа аднавіць працу на наступным тыдні

Прычынай спынення першага энергаблока Беларускай АЭС 8 лістапада, паводле папярэдніх звестак, стала паломка электратэхнічнага абсталявання замежнай зборкі, пасля замены трансфарматараў блок можа аднавіць падачу электраэнергіі на наступным тыдні, паведаміў газеце «Коммерсантъ» віцэ-прэзідэнт «Атамбудэкспарта», кіраўнік праекта будаўніцтва БелАЭС Віталь Палянін.

«Адразу скажу, што сітуацыя не крытычная, а абсалютна рабочая для гэтага этапу ўводу блока ў эксплуатацыю. Папярэдне было выяўлена, што з ладу выйшлі трансфарматары напружання з вымяральнай схемы абароны блокавага трансфарматара ў выніку ўнутранага кароткага замыкання. Абсталяванне гэта італьянскай вытворчасці, цяпер мы мяняем трансфарматары на расійскія з запасаў канцэрна «Росэнергаатам», — растлумачыў Палянін.

«Ідзём згодна з планам: упэўнены, што ў найбліжэйшыя дні скончым ўсю працу, у тым ліку мантаж і неабходныя выпрабаванні. Уключыць блок у сетку плануем у пачатку наступнага тыдня», — заявіў Палянін. Ён выказаў упэўненасць, што ў першым квартале 2021 года блок будзе перададзены беларускім калегам.

Таксама Палянін адзначыў, што спыненне першага блока звязана толькі са спыненнем выпрацоўкі электраэнергіі, а «да ядзернай і радыяцыйнай бяспекі гэты інцыдэнт не мае ніякага дачынення». «Радыяцыйны фон на пляцоўцы ў норме, па міжнароднай шкале МАГАТЭ гэты інцыдэнт мае нулявы ўзровень», — дадаў ён.

Будаўніцтва БелАЭС вядзецца па тыпавым расійскім праекце новага пакалення «тры плюс» АЭС-2006. БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Генпадрадчыкам выступае «Атамбудэкспарт» (уваходзіць у «Расатам»). 3 лістапада першы энергаблок БелАЭС быў уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны, а 7 лістапада быў выведзены на магутнасць 400 МВт. Увод у прамысловую эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС запланаваны на пачатак 2021 года.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930