Знайсці
12.11.2020 / 19:41РусŁacБел

На канспіратыўнай кватэры ўзялі лідара анархістаў Дзядка. Паглядзіце, у якім ён стане пасля затрымання ВІДЭА

Супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі лідара анархістаў і былога палітвязня Мікалая Дзядка. Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе аб «парушэнні грамадскага парадку».

Міліцыя знайшла Дзядка на канспіратыўнай кватэры ў пасёлку Сасновы Асіповіцкага раёна.

Яго тэлеграм-канал «Мікола» (каля 15 тысяч падпісантаў) перайшоў пад кантроль сілавікоў.

Паглядзіце, у якім стане Дзядок пасля затрымання:

Міколу Дзядку 32 гады, ён сын экс-суддзі Мінскага абласнога суда Аляксандра Дзядка.

У 2010 годзе быў затрыманы пасля нападу на пасольства Расіі ў Мінску. Быў фігурантам «справы анархістаў», прысуджаны да 4,5 года зняволення. Віну не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Атрымаў дадатковы год зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Вызвалены ў 2015 годзе разам з Міколам Статкевічам і іншымі палітвязнямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера