Знайсці
12.11.2020 / 15:42РусŁacБел

МУС паведамляе пра затрыманне двух «партызанаў» пры спробе сабатажу на чыгунцы 

Скрыншот з відэа МУС.

«За спробу прывесці ў непрыдатнасць чыгуначныя калеі затрыманыя два чалавекі, — паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. — Увечары 11 лістапада паблізу прыпынку «Вязынка» супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС заспелі двух мужчын, якія спрабавалі нешта зрабіць на чыгуначных каляінах. Калі міліцыянты падышлі бліжэй, тыя кінуліся бегчы.

Адзін пабег у бок вёскі Ліпені да схаванага ў кустах аўтамабіля. Мужчыну затрымалі і выявілі ў яго ў заплечніку бутэльку з бензінам, балаклаву і абцугі. Другога выявілі за 1,5 км ад чыгункі — уцякач хаваўся ў лесе.

Затрыманыя выявіліся сваякамі з Радашкавіч (36 і 37 гадоў). Яны наклалі чатырохметровы металічны дрот на перагоне «Радашкавічы — Дубрава» і вышмаравалі спецсродкам балты для паляпшэння электракантакту. Праваахоўнікі аператыўна знайшлі расцяжку і не дапусцілі фальшывага спрацоўвання святлафора і блакавання руху цягнікоў.

Са слоў затрыманых, яны збіраліся разліць бензін на шляху адыходу, думаючы, што такім чынам змогуць збіць са тропу службовага сабаку.

Затрыманых пасадзілі ў Ізалятар часовага ўтрымання, заведзеная крымінальная справа.

Nashaniva.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930