Знайсці
12.11.2020 / 15:32

Адно папярэджанне Мінінфарма для Tut.by прызнана нядзейным

Павялічыць

Супрацоўнікі ў цывільным адмовіліся прапусціць у Вярхоўны суд рэдактара Tut.by Ганну Калтыгіну, якая павінна была даць паказанні як сведка. Узніклі пытанні да адзення Калтыгінай, яна была ў белай байцы з надпісам «Зачем? Затем». Толькі пасля ўмяшання суддзі Алы Крывіцкай сведку дазволілі падняцца ў залу судовага пасяджэння

Сёння, 12 лістапада, працягнуўся судовы працэс па справе Tut.by. Кампанія абскардзіла папярэджанні Міністэрства інфармацыі. Нагадаем, што ў верасні ведамства падало пазоў аб пазбаўленні Tut.by статусу СМІ і прыпыніла статус на тры месяцы — да 30 снежня 2020 года, паведамляе партал.

Суд пастанавіў прызнаць нядзейным адно папярэджанне Мінінфарма — ад 9 верасня (артыкул пра дачку рэдактара Галіны Уласік Валерыю). У задавальненні астатніх патрабаванняў было адмоўлена.

Таксама сёння было пастаноўлена спагнаць з Мінінфарма ў адрас Tut.by 1350 рублёў, з Tut.by — 300 рублёў за аказанне юрыдычных паслуг адваката Мініфарма.

Астатнія два папярэджанні і юрыдычныя наступствы пазбаўлення статусу СМІ застаюцца ў сіле.

Пастанова можа быць абскарджана ў парадку нагляду.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31