Знайсці
12.11.2020 / 15:06РусŁacБел

«Зрабілі трэпанацыю чэрапа, шанец выжыць — 1 з 1000». Што вядома пра стан Рамана Бандарэнкі на гэты момант

31-гадовы мінчук Раман Бандарэнка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане ў бальніцы. Яго затрымалі невядомыя ўвечары 11 лістапада на «Плошчы перамен»: зацягнулі ў бус, адвезлі ў РУУС, адкуль даставілі ў бальніцу ўжо ў непрытомным стане. 

Бандарэнку зрабілі аперацыю, сёння ў бальніцы прайшоў кансіліум. Пра яго вынікі «Нашай Ніве» распавялі сваякі:

«Было кровазліццё ў тыя аддзелы мозгу, якія адказваюць за жыццёва важныя працэсы арганізма. Там была вельмі вялікая гематома, прыйшлося рабіць трэпанацыю чэрапа, каб мозг не ціснуў на чэрапную скрынку.

Цяпер Раман у крытычным стане. Шанцы выжыць ацэньваюць як 1 з 1000. 

Яму трэба рабіць яшчэ адну аперацыю. Але рабіць яе цяпер, пакуль Раман у такім стане, немагчыма. Ён яе не перажыве.

Дактары сказалі, што цяпер трэба проста чакаць, можа быць, Раману ўсё ж хоць трохі палепшае.

Бывалі выпадкі, калі людзі выжывалі пасля такога, але рэдка. Па словах медыкаў, 10 гадоў таму ён бы дакладна памёр, сёння ж шанцы ўсё ж застаюцца. «Мы робім усё магчымае і нават больш, — кажуць дактары».

Чытайце таксама:

«Шанцаў зусім мала». Збіты на «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка знаходзіцца ў бальніцы ў коме

«На пляцоўцы была валтузня, а не бойка». Відавочца нападу на Рамана Бандарэнку расказала падрабязнасці інцыдэнту

«Ён між жыццём і смерцю»: медык расшыфраваў скарот «ШКГ 4б» з выпіскі збітага Бандарэнкі

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930