Знайсці
12.11.2020 / 14:29

«Журналісты не вінаватыя ў тым, што адбываецца ў краіне»: Алега Груздзіловіча асудзілі на 15 сутак

Павялічыць

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска прайшоў суд над журналістам Алегам Груздзіловічам (суддзя Марына Ярохіна). 61-гадовага рэпартэра судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка, якую ён асвятляў. Журналіста забралі вечарам у аўторак проста з дома, піша Радыё Свабода.

Грузьдзіловіч кажа, што працаваў на акцыі 25 кастрычніка як журналіст «Народнай волі». Меў пры сабе камізэльку «Прэса», пасьведчаньне журналіста і рэдакцыйнае заданьне. У канцы жніўня яго пазбавілі акрэдытацыі як журналіста «Радыё Свабода» 

Алег расказвае, што мітынгу ў той час не было. Людзі ішлі па ходніках, лёзунгаў не выкрыквалі.

Ён распавёў, што на пачатку акцыі на ягоных вачах затрымалі групу журналістаў у камізэльках «Прэса». Ён кажа, што зразумеў, што яго затрымаюць, і зьняў зь сябе камізэльку, каб працягваць асьвятляць акцыю як журналіст «Народнай волі». Кажа, што не знаходзіўся ў калёне, ішоў побач.

«Гэта мая праца як журналіста. Я лічу, што няправільна прыцягваць журналістаў да адказнасьці за сваю працу, — кажа Алег. — Не журналісты вінаватыя ў тым, што ў Беларусі адбываюцца такія падзеі. Наша задача — атрымліваць інфармацыю зь першых рук».

Алег таксама тлумачыць, што быў пазбаўлены акрэдытацыі як журналіст Радыё Свабода.

У адказ на пытаньне адваката Груздзіловіч тлумачыць, што журналістыка — адзіная крыніца яго прыбыткаў, і калі яго пазбаўляюць магчымасьці працаваць журналістам, ён страчвае сродкі для існаваньня.

Сьведка Наравец сьцьвярджае ў рапарце, што была выяўленая група грамадзян, якая паводзілася з выклікам, выкрыквала лёзунгі. Пазьней было вызначана, што ў гэтым месцы знаходзіўся грамадзянін Грузьдзіловіч.

У перапынку Алег сказаў, што спачатку іх было 8 чалавек у камэры на шасьцёх. Спалі па чарзе, дзяліліся рэчамі. Сукамэрнікі вельмі цікавыя. Пасьля хлопцам падавалі па 14 сутак і адвезьлі ў Жодзіна, яны засталіся ўтрох. Пра ежу кажа, што кормяць «ніяк». Ён нагадаў жонцы Мар'яне, што 24 лістапада ў іх 41 год шлюбу, а жонка сказала, што сёньня ўжо павіншавала ўнучку, якой споўнілася 7 месяцаў. У Алега і Марʼяны чацьвёра ўнукаў.

У судзе паказалі апэратыўную відэаздымку, дзе ёсьць Алег Грузьдзіловіч. Адвакат Інэса Аленская зьвяртае ўвагу, што на відэа час 18:58, а ў пратаколе час фіксацыі Груздзіловіча на акцыі — 16:40.

На відэа шмат людзей. Адвакат рэагуе на пытаньне судзьдзі да Алега, чаму ён не адышоў на «бясьпечную адлегласьць». — «Не адышоў, бо людзі паўсюль». Судзьдзя камэнтуе: «Дык навошта яму там быць». Адвакат кажа: «Таму што ў гарачыя пункты едуць журналісты, рызыкуюць жыцьцём. А цяпер і свабодай».

«Гэта абсурд, — працягвае адвакат. — Відаць, што чалавек ня ўдзельнічае ў мітынгу. Чалавек выконвае свае прафэсійныя абавязкі, зарабляе сабе на пэнсію, а яго забіраюць. Так і кіроўцу тралейбуса можна прыцягнуць, які там апынуўся».

Інэса Аленская зьвяртае ўвагу на шматлікія недакладнасьці пры афармленьні дакумэнтаў, некаторыя значныя зь іх ня маюць, на думку адваката, юрыдычнай сілы. Адвакат лічыць, няма падставаў прыцягваць Грузьдзіловіча да адказнасьці.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28