Знайсці
12.11.2020 / 14:05РусŁacБел

Прэзідэнт Туркменістана адкрыў залаты 15-метровы помнік алабаю

Скрыншот відэа

Гурбангулы Бердымухамедаў адкрыў у Ашхабадзе, сталіцы краіны, залаты помнік алабаю. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае інфармагенцтва «Туркменістан сёння».

Помнік алабаю (туркменскі алабай) уваходзіць у склад комплексу новабудоўляў. Яго вышыня — 15 метраў. 9 метраў займае пастамент, яшчэ 6 — сам помнік. Вакол пастамента знаходзіцца відэаэкран, на якім паказваюць ролікі з удзелам сабакі гэтай пароды.

«Ініцыятыва паставіць помнік сабаку, праявіўшы, такім чынам, павагу бяспрыкладнай адвазе і вялікаму добраму сэрцу гэтых выдатных жывёл, падкрэсліўшы іх ролю ў гістарычным лёсе нацыі і тое месца, якое яны займаюць у жыцці народа, належыць кіраўніку Туркменістана. Асаблівая рыса характару алабая — годнасць, упэўненасць у сабе, што вельмі выразна перададзена ў новым мануменце», піша выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930