Знайсці
12.11.2020 / 13:35

By_Help: Улады спісалі грошы ў 500-600 чалавек, якім мы дапамаглі

Павялічыць

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказаў сузаснавальнік кампаніі Аляксей Лявончык, паведамляе Радыё Свабода.

Паведамленні пра спісанне сумаў дапамогі, атрыманых пацярпелымі падчас акцый пратэсту, сталі з'яўляцца ў аўторак 10 лістапада. Першапачаткова гаварылася пра дзясяткі заблакаваных рахункаў, альбо спісаных банкам сум.

На прэс-канферэнцыі 12 лістапада сузаснавальнік кампаніі By_Help Аляксей Лявончык паведаміў, што гаворка ідзе пра сотні выпадкаў.

«На дадзены момант вельмі прыкладная ацэнка — гэта 500-600 выпадкаў, — паведаміў Лявончык. — Гаворка ідзе пра грошы, якія пераводзіліся на прыватныя рахункі пацярпелых з майго асабістага банкаўскага рахунку».

Лявончык таксама расказаў, што ў некаторых выпадках не толькі спісваліся сумы дапамогі, але і блакаваліся банкаўскія рахункі пацярпелых падчас пратэстаў. У тым ліку тыя, на якія не прыходзіла дапамога.

СК пракаментаваў блакіроўку рахункаў з-за ByHelp. Аляксей Лявончык прызнаны падазраваным па крымінальнай справе

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31