Знайсці
12.11.2020 / 12:45РусŁacБел

Дадому да выкладчыка БДУІР Вольгі Філатчанковай прыйшлі сілавікі

БелТА

Да выкладчыка з кафедры праграмнага забеспячэння інфармацыйных тэхналогій БДУІР Вольгі Філатчанковай сёння раніцай дадому ўварваліся сілавікі. Гэтую інфармацыю пацвердзіў dev.by кандыдат тэхнічных навук, дацэнт кафедры электронных вылічальных сістэм БДУІР Дзмітрый Самаль:

— Так. Яна мне асабіста тэлефанавала ў гэты момант, у 10:40. І за хвіліну да гэтага адпісалася з такім жа паведамленнем у наш выкладчыцкі чат. Цяпер тэлефон яшчэ жывы, але слухаўку не здымаюць, — сказаў Дзмітрый.

У телеграм-каналах з'явілася інфармацыя, што Вольгу Філатчанкову затрымалі ў ЖК «Каскад» — туды сёння раніцай таксама прыехалі сілавікі, якія абшукваюць кватэры мясцовых актывістаў. Але Дзмітрый Самаль гэтую інфармацыю абверг. Ён кажа, Вольга жыве недалёка ад МДЛУ.

У адміністрацыі ВНУ сказалі, што цяпер разбіраюцца — высвятляюць усе акалічнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930