Знайсці
12.11.2020 / 11:38РусŁacБел

У Арменіі затрымалі 15 лідараў апазіцыі. Іх вінавацяць у арганізацыі незаконных акцый

Гагік Царукян, лідар «Квітнеючай Арменіі», фота Радыё Свабода Арменія

Па факце незаконнага правядзення і арганізацыі мітынгаў у Ерэване было затрымана 10 чалавек, піша arminfo.

Паводле крыніцы, былі затрыманыя кіраўнік партыі «Квітнеючая Арменія» Гагік Царукян, прэс-сакратар Рэспубліканскай партыі Арменіі Эдуард Шармазанаў, прадстаўнік партыі «Дашнакцуцюн» Гегам Манукян, член РПА Давід Амбарцумян, былы віцэ-спікер Нацыянальнага сходу Ара Саакян.

Яны затрыманыя па арт. 225.1, гэта значыць за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам, прымяненнем зброі альбо аказаннем супраціву прадстаўнікам улады.

Былі таксама затрыманыя прадстаўнік партыі «Дашнакцуцюн» Ішхан Сагатэлян, кіраўнік партыі «Нацыянальная бяспека» Гарнік Ісагулян, кіраўнік партыі «Адзіная Арменія» Артур Газінян. Ім прад'яўленае абвінавачванне па 307.1 артыкуле КК РА, гэта значыць парушэнне правілаў абыходжання з дакументамі або камп'ютарнай інфармацыяй, якія змяшчаюць дзяржаўную тайну. Папярэдняе следства працягваецца.

У Ерэване ад аўторка праходзяць пратэсты. Вялікі мітынг прайшоў у сераду. Пратэстоўцы выступаюць супраць пагаднення аб Нагорным Карабаху, якое падпісаў з Аліевым і Пуціным прэм'ер Нікол Пашынян. Згодна з ім Арменія ідзе на саступкі ў карабахскім канфлікце і аддае захопленыя ў Азербайджана тэрыторыі. У Арменіі гэта лічаць паразай, і апазіцыя патрабуе адстаўкі Пашыняна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930