Знайсці
12.11.2020 / 11:28РусŁacБел

«Каб не куляцца вясной»: Лукашэнка абмяркоўвае праблемы аграрнага сектара

БелТА

Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко і намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Субоціна, паведамляе БелТА.

Найперш Лукашэнка закрануў пытанні завяршэння ўборачнай кампаніі. Ён падкрэсліў, што яе трэба скончыць на працягу некалькіх дзён, а затым своечасова пераараць пали і па максімуме падняць зябліва, каб не «куляцца вясной».

«Як мы і дамаўляліся, да 15 лістапада ўсе работы па ўборцы ўраджаю трэба скончыць. Калі застануцца нейкія хвасты па кукурузным збожжы або цукровых бураках, то пажадана 15-га завяршыць уборку гэтых культур, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы вельмі нядрэнна спрацавалі сёлета і своечасова прыбралі асноўныя культуры».

Ён пацікавіўся вынікамі працы аграрнага сектара за год, фінансавымі паказчыкамі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

«Я разумею, што вельмі нават няпроста. Сялу заўсёды было няпроста, і за мяжой аказваецца сур'ёзная падтрымка сельгаспрадпрыемствам, фермерам. Мы таксама, наколькі можам, падтрымліваем сельскую гаспадарку. Але як у нас ідуць справы з фінансамі? Тыя крэдыты, якія брала сяло, трэба вяртаць. Тым больш што такая магчымасць сёння ёсць — разлічыцца з банкамі, бюджэтам па даўгах», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930