Знайсці
12.11.2020 / 11:00РусŁacБел

«Нармальныя людзі п'юць чай дома»: у двары на Курчатава ў Гродне ўвечары затрымалі 17 чалавек

У двары на вуліцы Курчатава ў Гродне ўчора ўвечары затрымалі 17 чалавек, паведамляе S13. Пасля прафілактычнай гутаркі ў Ленінскім РАУС усіх адпусцілі.

Затрыманых знялі на відэакамеру і далі падпісаць паперу аб папярэджанні. Адной з жанчын стала блага — яе забрала хуткая, распавялі S13 відавочцы.

На раённыя чаяванні гродзенцы традыцыйна збіраюцца па серадах і суботах.

— Ужо ў мінулую суботу на наша звыклае месца прыехалі таніраваныя бусы, таму нам давялося памяняць месца збору. Учора мы традыцыйна сабраліся на чаяванне, у нейкі момант у двор прыехалі некалькі мікрааўтобусаў, з іх выйшлі каля 40 амапаўцаў — і пачаліся затрыманні.

Усіх затрыманых адвезлі ў Ленінскі РАУС. Там спыталі, што яны рабілі на вуліцы, папярэдзілі аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і адпусцілі.

У гэты ж вечар у многіх гродзенскіх раёнах выйшлі людзі ў знак салідарнасці з затрыманымі на Дзевятоўцы, кажуць відавочцы.

«Нармальныя людзі п'юць чай дома»

Афіцыйны прадставіць УУС па Гродзенскай вобласці Яўген Дудко даў S13 каментар наконт учорашніх затрыманняў на Курчатава:

— Каля 21.00 на вуліцы Курчатава ў дварах сабраліся грамадзяне. Нам паступіла паведамленне аб тым, што ў дварах сабралася вялікая колькасць людзей. На месца прыбылі супрацоўнікі АМАПа. У Ленінскі РАУС было дастаўлена 17 чалавек: 13 жанчын і 4 мужчыны. У іх праверылі дакументы для высвятлення асобы, правялі гутарку і адпусцілі дадому».

Прадстаўнік міліцыі Гарадзеншчыны таксама палічыў магчымым ацаніць «нармальнасць» удзельнікаў чаявання:

— Нармальныя людзі ў вячэрні час у лістападзе п'юць чай дома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера