Знайсці
12.11.2020 / 10:06РусŁacБел

Спецаперацыя ў пратэсным ЖК «Каскад» — прыехала восем бусаў, сілавікі ломяцца ў кватэры 

У мінскі жылы комплекс «Каскад» прыехалі мікрааўтобусы з людзьмі ў балаклавах, невядомыя пачалі хадзіць па пад’ездах.

Мясцовыя жыхары кажуць, што сілавікі спрабуюць трапіць у некаторыя кватэры з пастановамі аб вобшуку.

Людзі кажуць, што сілавікі ў чорным прыехалі каля 9:00. «Па перыметры квартала — каля дзесяці машын АМАПа, на вуліцы некалькі «ціхароў».

Сілавікі, па словах мясцовых, прыйшлі ў некалькі кватэр, распавядаюць аб узломах дзвярэй.

Жыхары кажуць, што сілавікі прыйшлі да людзей якія былі назіральнікамі на выбарах, піша Анлайнер.

«Узламалі мінімум чатыры кватэры, дзейнічалі дрылём і ломам. У людзей праводзяць ператрусы па нейкай крымінальнай справы. Цяпер сілавікі пайшлі па іншых кватэрах».

Таксама невядомыя ў чорным «знялі майткі» — між дамамі на расцяжцы вісела бел-чырвона-белая інсталяцыя ў выглядзе ніжняй бялізны.

«Каскад» — адзін з самых актыўных кварталаў Мінска. Тут масава вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі, людзі ладзяць вечаровыя канцэрты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930