Знайсці
12.11.2020 / 08:49РусŁacБел

У Гомелі суд зменшыў 19-гадовай дзяўчыне, што знаходзіцца пад арыштам, пакаранне на восем сутак

Гомельскі абласны суд 11 лістапада разглядаў скаргі жыхароў рэгіёну на штрафы і арышт за ўдзел у акцыях пратэсту. Пераважная большасць скаргаў пакінута без задавальнення. Толькі суддзя Васіль Бягун змяніў рашэнне суда Цэнтральнага раёна Гомеля аб пакаранні за ўдзел у акцыі пратэсту для 19-гадовай Дар'і Зямлянскай, скараціўшы тэрмін арышту з 15 сутак да сямі, паведамляюць Моцныя навіны.

Дзяўчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Рашэнне аб 15-сутачным арышце Зямлянскай вынес 16 кастрычніка суддзя Віктар Казачок. Адразу дзяўчыну ў ІЧУ не забралі, бо, па словах суддзі, не было канвою. Яна падала скаргу ў Гомельскі абласны суд.

Дзяўчына знаходзілася на волі да 6 лістапада. У той дзень яна пайшла ў банк і не вярнулася — была затрыманая міліцыяй і змешчаная ў ІЧУ для адбыцця пакарання.

15 кастрычніка за ўдзел у акцыі пратэсту суд аштрафаваў на 10 базавых велічынь (270 рублёў) Наталлю Зямлянскую — маці Дар'і.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930