Знайсці
12.11.2020 / 07:34РусŁacБел

Галоўны інфекцыяніст Мінска далучыўся да Каардынацыйнай рады

«Я далучыўся да Каардынацыйнай рады, бо лічу, што ў цяперашні момант у Рэспубліцы Беларусь назіраецца крызіс грамадскага даверу да дзеючых органаў улады, — цытуе Мікіту Салаўя тэлеграм-канал «Белыя халаты». — Дадзены крызіс, у спалучэнні з праблемай пандэміі COVID-19, істотна адбіваецца на стане грамадзянскай супольнасці, эканомікі, сістэмы аховы здароўя, адукацыі і іншых сферах нашага жыцця.

Эскалацыя гвалту і зневажанне базісных правоў чалавека прыводзяць да ўсё большага расколу ў беларускім грамадстве. Мая мэта — дапамагчы Рэспубліцы Беларусь найбольш бязбольна выйсці з крызіснай сітуацыі з выкарыстаннем маіх прафесійных ведаў і кампетэнцый у сферы аховы здароўя і адукацыі».

Мікіта Салавей — галоўны пазаштатны спецыяліст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

Чытайце таксама: Галоўны інфекцыяніст Мінска: Наталля Іванаўна, дыялог будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера