Знайсці
11.11.2020 / 19:42РусŁacБел

У Брэсце шасцікласніца пад пагрозай «пісталета» адводзіла дзяцей у парк ВІДЭА

У пачатку лістапада чацвёра жыхароў абласнога цэнтра паведамілі ў міліцыю пра тое, што маладая дзяўчына пад пагрозай пісталета адводзіла іх дзяцей-школьнікаў у парк, дзе клала іх на зямлю, закрывала далонню рот і некаторых біла. 10 лістапада на вуліцы Арлоўскай сышчыкі затрымалі 11-гадовую дзяўчынку, калі яна вяла чарговае дзіця ў парк. Для застрашвання ахвяры яна выкарыстала цацачны пісталет, паведамляе УУС.

Са слоў школьніцы, яна не хацела нашкодзіць пацярпелым і нападала на іх дзеля хайпу (выхадкі павінны былі легчы ў аснову пранк-ролікаў аб запалохванні дзяцей і павялічыць колькасць падпісчыкаў берасцейкі ў сацыяльнай сетцы). Аднак знаёмы гараджанкі адмовіўся ад ролі аператара.

У дачыненні да мамы будзе складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, а з дзяўчынкай будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930