Знайсці
11.11.2020 / 18:55

Галоўны інфекцыяніст Мінска: Наталля Іванаўна, дыялог будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі

«Дыялогу на вуліцах не будзе — папярэдзьце іх», — сказала Наталля Качанава медыкам, якія пратэстуюць. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ёй адказаў галоўны пазаштатны спецыяліст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Мікіта Салавей.

Павялічыць

Мікіта Салавей.

«Спадарыня Качанава! Спадзяюся, такі зварот будзе звыклым ад рабоў? Бо менавіта так нас, дактароў, успрымаюць цяпер чыноўнікі і адміністратары, лічачы, што лячыць мы абавязаныя ўсіх і заўсёды, а вось выказаць сваю пазіцыю, абараніць сваіх калег, якія незаконна затрымліваюцца, ды проста пастаяць каля сваіх бальніц, падкрэслю, па-за працоўным часам, у выхадны дзень, мы, вядома, не можам. За гэта нас трэба пакаваць, збіваць і ў турмы змяшчаць. Абавязкі ёсць, ніякіх правоў няма. Ну то добра. Такім чынам, вы загаварылі пра дыялог. На вуліцах вы не хочаце стасавацца. Што ж, Facebook таксама выдатная дыялогавая пляцоўка.

А цяпер па сутнасці, што менавіта не задавальняе сёння мяне і ну вельмі многіх медыцынскіх работнікаў:

1. Бязмежны гвалт сілавых структур у дачыненні да мірных грамадзян. Збіццё, расстрэлы, катаванні, згвалтаванні найлепшых прадстаўнікоў нашага народа. Бо не найлепшым усё роўна. І менавіта таму так шмат медыкаў, спартсменаў, работнікаў культуры, выкладчыкаў ВНУ, айцішнікаў, рабочых і прадстаўнікоў многіх іншых прафесій сёння на вуліцах горада. Мы не для таго з сакавіка месяца сядзелі днямі і начамі ў клініках, аказваючы дапамогу пацыентам з COVID-19, не вылазілі з СІА, вызвалялі кавідныя ложкі для аказання, нарэшце, нармальнай спецыялізаванай дапамогі, каб потым на іх лячыць сотні пацыентаў, якія атрымалі такія траўмы ад вашых паслугачоў, якія большасць дактароў бачылі апошні раз толькі на малюнках у падручніках па ваенна-палявой хірургіі. Мы патрабавалі, патрабуем і будзем працягваць патрабаваць спыніць усякі гвалт і пакараць вінаватых за яго асоб. У кантэксце так часта згадванай вамі прававой дзяржавы.

2. Імітацыя выбараў. Так, на гэты раз фальсіфікацыі 80% не пракацілі. Народ стаў разумнейшы, больш актыўны, больш крэатыўны. З'явіліся незалежныя анлайн-платформы больш чым з мільёнам удзельнікаў, белыя стужачкі, асаблівым чынам складзеныя бюлетэні. Усё гэта настолькі відавочна прадэманстравала, што вы прайгралі, што будзь у вас хоць кропля сумлення і гонару, вы б мірна пакінулі нашу шматпакутную Беларусь, каб даць ёй шанец нарэшце стаць нармальнай развітой краінай, а не краінай-ізгоем. Але не хапіла. Ні сумлення, ні гонару. Вырашылі, як заўсёды, плюнуць людзям у твар. Рабы звыклыя. Вытруцца і на наступны дзень забудуць. Не забыліся. І не забудзем. І новыя выбары абавязкова неўзабаве будуць. Без сініх пальцаў.

3. Хлусня пра ўсё і на ўсіх узроўнях. Хоць бы возьмем усё тую ж вельмі надзённую цяпер праблему кавіду. Колькі яшчэ будзем працягваць расказваць казкі пра захворванне крыху больш за тысячу? Ну, гэта, вядома, дасягненне, што афіцыйныя лічбы захворвання хоць у апошнія два дні сталі вышэй за 1000 выпадкаў штодзень. Можа, і з лічбамі смяротнасці нешта атрымаецца? Я не хачу і не буду тлумачыць сваякам памерлых, як жа так, усяго 4 чалавекі па рэспубліцы паміраюць ад кавіду, і сярод іх наш тата, напэўна, дрэнна яго лячылі… Не, спадары, у большасці выпадкаў лячылі як раз добра. Інакш бы паміралі ў разы больш і хутчэй. Проста нават у найлепшых стацыянарах свету самыя мінімальныя лічбы лятальнасці ў рэанімацыйных аддзяленнях пацыентаў з COVID-19 — гэта 16-20%, у сярэднім каля 40%, могуць дасягаць 60%.

Далей і школьнік можа справіцца з памнажэннем колькасці занятых рэанімацыйных ложкаў пацыентамі з кавідам на працэнт смяротнасці… Таксама хацелася б нагадаць пра дзясяткі малодшых, сярэдніх медыцынскіх работнікаў і лекараў, якія загінулі ад кавіду, выконваючы свой прафесійны абавязак. За ўвесь час пандэміі з сакавіка не знайшлося часу хоць неяк увекавечыць іх памяць, хоць бы ў выглядзе памятнага спісу на сайце Міністэрства аховы здароўя.

4. Адлічэнні студэнтаў медыцынскіх вну і не толькі. Тое, што адбываецца сёння ў БДМУ, заслугоўвае найлепшых выпускаў гумарыстычных ток-шоу. Многія «адлічаныя ці не» студэнты нават статус свой ніяк зразумець не могуць, выпіску або загад аб адлічэнні на рукі атрымаць. Выкладчыкам прыгожа распавядаюць, што студэнтаў адлічылі за парушэнне дысцыпліны, а не за выказванне іх грамадзянскай пазіцыі і зусім не таму, што хтосьці дзесьці ў тэлевізары сказаў, што такім студэнтам не месца ва ўніверсітэтах. Менавіта там ім і месца. Таму што адлічаныя нашы самыя годныя студэнты, з добрай паспяховасцю, ініцыятыўныя, якія імкнуцца змяніць будучыню краіны да лепшага. Адно радуе. Вельмі хутка гэтыя студэнты вернуцца ў свае ВНУ. Чаго не скажаш пра кіраўніцтва ўніверсітэтаў, якое ганебна запляміла сябе ўдзелам у рэпрэсіях. Яму прыйдзецца шукаць сабе іншую працу.

5. Затрыманні, збіццё, арышты, звальненні нашых калегаў. Многія з якіх адпрацавалі ад раніцы да ночы месяцамі пры тым самым кавідзе, рызыкуючы сваім жыццём. Зараз можна рэспубліканскія кансіліумы на Акрэсціна праводзіць, спецыялісты ўжо там прадстаўлены, прычым з вышэйшымі катэгорыямі, са ступенямі і званнямі. Вось тут вы канкрэтна прамахнуліся. Перастараліся ў надзеі задушыць усіх і ўсё. Але няма ліха без дабра. У медыцынскім асяроддзі меліся праблемы з салідарнасцю, цяпер жа яна мацнее на вачах, аб'ядноўваюцца калектывы і цэлыя ўстановы. Відэазвароты выходзяць як піражкі, пад зваротамі і петыцыямі падпісваюцца тысячы медработнікаў. Цяпер нават раней самыя апалітычныя медыкі ўсвядомілі сваю сапраўдную «каштоўнасць» для дзяржавы, убачылі, якая менавіта «падзяка» можа іх чакаць за іх працу, прыйшлі да разумення жыццёвай неабходнасці змагацца за ўласныя правы і свабоды. Так што з рабствам ў вас таксама ў выніку нічога не атрымаецца.

Я стараўся сумленна і, спадзяюся, па сутнасці выкласці свае пазіцыі і пазіцыі большасці маіх калег. Калі зможаце адказаць — будзем рады. Толькі канкрэтна, па пунктах і без локшыны. Яе мы ўжо наеліся за папярэднія 26 гадоў. А наконт «дыялогу на вуліцах не будзе…» Дыялог, Наталля Іванаўна, будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31