Знайсці
11.11.2020 / 14:13РусŁacБел

Літва запытала ў Мінска інфармацыю пра інцыдэнт на БелАЭС

Літва просіць Беларусь даць афіцыйную інфармацыю пра інцыдэнт, які адбыўся на беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы 8 лістапада. МЗС Літвы ўручыла Мінску ноту з адпаведным запытам, паведамляе «Інтэрфакс».

Там адзначылі, што запыталі інфармацыю пра інцыдэнт, ягоныя прычыны і ўплыў на працэс запуску станцыі і атамную бяспеку.

«Літве і ўсёй міжнароднай грамадскасці важна кіравацца афіцыйнай інфармацыяй аб сітуацыі на АЭС, заснаванай на фактах», — дадалі ў прэс-службе замежнага ведамства.

Раней беларускія СМІ паведамлялі, што ў нядзелю, 8 лістапада, турбіна першага энергаблока БелАЭС была спыненая з-за выхаду з ладу трансфарматараў напружання на адным з агрэгатаў.

BNS у панядзелак, 9 лістапада, са спасылкай на Літоўскага аператара сістэмы ліній электраперадачы (ЛЭП) Litgrid паведаміла, што з поўдня нядзелі БелАЭС перастала выпрацоўваць электраэнергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930