Знайсці
11.11.2020 / 13:08РусŁacБел

У цэнтры Ерэвана сабраўся мітынг супраць Пашыняна, паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў

У цэнтры Ерэвана на плошчы Свабоды пачалі затрымліваць членаў апазіцыйных партый і іх прыхільнікаў.

Грамадзян саджаюць у паліцэйскія аўтамабілі і вязуць у аддзяленні. Праціўнікі прэм'ер-міністра Пашыняна крычаць: «Нікол, сыходзь!»

Раней 17 партый анансавалі мітынг з патрабаваннем адстаўкі Пашыняна. Паліцыя прэвентыўна затрымала некалькіх апазіцыянераў. Генпракуратура Арменіі заявіла, што акцыі забароненыя ў сувязі з ваенным становішчам.

Масавыя беспарадкі ў Ерэване пачаліся ў ноч на 10 лістапада пасля таго, як Пашынян разам з лідарамі Расіі і Азербайджана прыняў заяву аб спыненні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.

Згодна з дакументам, Азербайджан атрымлівае кантроль над тэрыторыямі, якія заняў падчас баявых дзеянняў. Акрамя таго, да 1 снежня Баку будуць вернутыя яшчэ тры раёны. У рэгіён ўваходзяць расійскія міратворцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930