Знайсці
11.11.2020 / 13:06РусŁacБел

Кастусёў сеў за адзін стол з Васкрасенскім і Шпакоўскім. Навошта? 

Тэлеканал АНТ сёння ўвечары пакажа праграму «Аб'ектыўна», сярод удзельнікаў — Юрый Васкрасенскі, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Шпакоўскі і старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў. У эфіры будуць абмяркоўваць так званы «Круглы стол дэмакратычных сіл». 

Рыгор Кастусёў патлумачыў «Нашай Ніве», чаму пагадзіўся на ўдзел у перадачы. 

«Я прыйшоў, каб агучыць свае ўмовы ўдзелу ў дыялогу: 1) вызваленне ўсіх палітычных вязняў; 2) расследаванне фактаў гвалту з боку сілавікоў; 3) выкананне хаця б дзейнай Канстытуцыі.

Я ведаў, што будзе шмат крытыкі ад канапных змагароў, але мой удзел разлічаны не на прыхільнікаў перамен, а на тых, хто яшчэ глядзіць тэлевізар і верыць Лукашэнку.

Удзельнічаць было цяжка, бо трое на аднаго (Васкрасенскі, Шпакоўскі, Гайдукевіч), трэба было ўзважваць кожнае слова, каб яго не перакруцілі. Але няўдзел быў бы слабасцю», — сказаў палітык. 

Юрый Васкрасенскі зарэгістраваў установу «Круглы стол дэмакратычных сіл» для арганізацыі перамоваў з уладамі

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930