Знайсці
11.11.2020 / 10:53РусŁacБел

З гомельскай туберкулёзнай бальніцы звольнілі доктара, які адсядзеў 15 сутак за плакат «Жыве Беларусь»

11 лістапада з Гомельскай абласной бальніцы звольнілі доктара-фтызіятра Мікалая Козіча. 26 кастрычніка ён выйшаў да бальніцы з плакатам «Жыве Беларусь» і атрымаў 15 дзён арышту, піша «Радыё Свабода».

«Сёння першы дзень на працы пасля «сутак». Выклікалі ў аддзел кадраў і ўручылі працоўную кніжку», — паведаміў Мікалай Козіч.

Ён малады спецыяліст, адпрацоўваў бясплатную адукацыю ў сухотнай бальніцы. Апроч працы па спецыяльнасці — фтызіятрыя — браў дзяжурства ў пульманалогіі. У жніўні ў Мікалая пачаўся другі год адпрацоўкі. У верасні ён быў у гасцях у бацькоў у Жлобіне і трапіў пад затрыманне пасля акцыі пратэсту. Тады Мікалай адсядзеў восем дзён у жлобінскім ІЧУ. Разам з ім затрымалі ягоных маці, жонку, сястру і мужа сястры. Жанчыны атрымалі штрафы, мужчыны — па восем сутак.

«Цяпер я разважаю, куды мне падацца, дзе знайсці працу. У аддзеле кадраў мне паказалі дзве вымовы, якія я «атрымаў», пакуль сядзеў на «сутках», і загад на звальненне. Вымовы — метадычна шукалі, да чаго прычапіцца, пакуль я сядзеў. І знайшлі — аналіз крыві, напрыклад, прызначыў не я, а загадчыца аддзялення, і так далей. У загадзе на звальненне пазначылі, што за невыкананне працоўных абавязкаў. Яшчэ да звальнення і «сутак» да мяне была пільная ўвага за маю грамадзянскую пазіцыю. Начальства перад выходнымі цікавілася, што я збіраюся рабіць у нядзелю (маюцца на ўвазе акцыі пратэсту). Пасля пыталіся, як прайшлі мае выходныя», — зазначыў доктар.

Сухотная бальніца — адзіная ў Гомелі, якая не вярталася пасля першай хвалі COVID-19 да «нармальнага жыцця». Тут працягвалі ўвесь час лячыць людзей з каранавірусам. «Цяпер таксама пацыентаў з COVID-19 дастаткова», — дадаў Мікалай Козіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930