Знайсці
11.11.2020 / 09:04РусŁacБел

Кіраўнік ФПБ Орда прапанаваў беларусам хварэць без бюлетэня пяць дзён, але з аплатай

Кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда распавёў 10 лістапада ў эфіры «Беларусь 1», што прапанаваў дазволіць беларусам хварэць 5 дзён без атрымання лістка непрацаздольнасці ў бальніцы, звярнуў увагу Telegraf.by.

«Павінна быць больш гнуткае працоўнае заканадаўства. Каб у наймальніка была магчымасць даць гэтыя дні аплатныя без прадастаўлення лістка непрацаздольнасці», — лічыць кіраўнік ФПБ.

Усё гэта таму, што ў бальніцах чэргі. «Чалавек трохі прыхварэў, і каб атрымаць бальнічны — яму трэба ісці ў паліклініку. А там чэргі. І ён ідзе практычна хворы на працу», — мяркуе Міхаіл Орда.

Кіраўнік ФПБ лічыць, што тэрмін да 5 дзён хопіць, каб работнік зразумеў — ці ён ачуняў, ці трэба звяртацца да доктара. Плюс нагрузка на паліклінікі стане менш.

Сваю прапанову Міхаіл Орда агучыў Аляксандру Лукашэнку, хоць парадак атрымання бальнічнага ліста рэгулюецца законам «Аб ахове здароўя» і пастановамі ўрада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера