Знайсці
10.11.2020 / 20:51РусŁacБел

Журналіста Алега Груздзіловіча забралі на Акрэсціна

Алег Грузьдзіловіч

Міліцыянты прыйшлі а 19:30 у кватэру журналіста Алега Грузьдзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на якіх ён быў, піша «Свабода».

«Міліцыянты сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезьлі яго ў Фрунзэнскае РУУС Менска, дзе яго нібыта чакае ўчастковы», — паведаміла жонка Алега Мар’яна.

Алег Грузьдзіловіч — вядомы беларускі журналіст, спэцыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, больш за 20 год адпрацаваў карэспандэнтам «Радыё Свабода», меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 году, калі ўсе замежныя карэспандэнты былі пазбаўленыя акрэдытацыі. Алег супрацоўнічаў зь незалежнымі беларускімі СМІ, аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».

25 кастрычніка 2020 году Алег Грузьдзіловіч меў рэдакцыйнае заданьне для працы на акцыі пратэсту ад газэты «Народная воля».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера