Знайсці
10.11.2020 / 18:11РусŁacБел

Кіраўнік «Белцяжмаша» Анішчанка выйшаў на волю

Кіраўніку «Белцяжмаша» Ігару Анішчанку змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Інфармацыю пра гэта Tut.by паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзіў сам Анішчанка.

Фота: Вольга Шукайла, Tut.by

— Адпусцілі ўчора ўвечары, я пад падпіскай аб нявыездзе і аб неразгалошванні. Адчуваю сябе нармальна, — распавёў Ігар Анішчанка.

Раніцай 16 верасня прадстаўнікі праваахоўных органаў прыйшлі ў офісы групы кампаній «Белцяжмаш», якімі кіруюць бізнэсмены Ігар, Аляксандр і Дзмітрый Анішчанкі.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК падазрае кіраўніцтва «Белцяжмаша» ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на суму больш за 6 млн рублёў.

Затрыманне кіраўнікоў «Белцяжмаша» адбылося праз тыдзень пасля таго, як спецслужбы апячаталі памяшканне штаба Віктара Бабарыкі. Каманда былога кіраўніка Белгазпрамбанка, які ў маі абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, здымала офіс у будынку па вул. В. Харужай, 25/1, які здае ў арэнду «Белцяжмаш». Пазней там размяшчаўся і Каардынацыйны савет.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера