Знайсці
10.11.2020 / 17:38РусŁacБел

У Калінкавічах у двары прыватнага дома намалявалі бел-чырвона-белы мурал — адразу ж прыйшлі міліцыя і камунальнікі

У адным з прыватных двароў на вуліцы Геолагаў у Калінкавічах 7 лістапада з’явіўся бел-чырвона-белы мурал. Пасля абеду 8 лістапада, пакуль гаспадароў не было дома, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі зафарбавалі яго брудна-чырвонай фарбай. Але калінкавіцкія актывісты, сабраўшыся вялікай талакой, ужо ўвечары яго адмылі, паведамляе «Палеская вясна».

А 10-й гадзіне раніцы на наступны дзень, 9 лістапада, да двара, у якім размешчаны мурал, прыехаў нарад міліцыі і крыху пазней зноў брыгада камунальнікаў з вёдрамі фарбы. Паколькі гаспадары адмовіліся пускаць няпрошаных гасцей у двор, да месца прыбыў ажно намеснік начальніка Калінкавіцкага РАУС, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Дзмітрый Воляк. Ён спрабаваў даведацца права валодання і пражывання гаспадарамі кватэры, ля якой намалявалі мурал. Гаспадыня паказала яму прапіску ў гэтым адрасе ў пашпарце. Але ён усё адно хацеў нейкія дакументы, маўляў, трэба ўпэўніцца ў законнасці гэтай прапіскі, што гэта жылое памяшканне.

Пасля таго як гаспадары пачалі здымаць на відэа, камунальнікі з’ехалі. Міліцыянеры пакінулі гэтае месца пасля спрэчак, паабяцаўшы выклікаць гаспадароў позвамі ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930