Знайсці
10.11.2020 / 16:27РусŁacБел

Жыхара Гродна асудзілі за абразу Караева ў тэлеграм-чаце

Фота Надзеі Бужан

Суд прайшоў яшчэ 23 кастрычніка. Юрыя С. асудзілі за абразу генерал-маёра міліцыі Юрыя Караева, на той момант — міністра ўнутраных спраў. Гарадзенца прызналі вінаватым і асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, паведамляе Hrodna.life.

4 жніўня ў тэлеграм-канале «Гродна для жыцця чат» Юрый С. са свайго тэлефона апублікаваў паведамленне з негатыўнай ацэнкай і ненарматыўнай лексікай у дачыненні да Юрыя Караева, паведамілі ў пракуратуры.

Гэта расцанілі як публічную абразу прадстаўніка ўлады і завялі крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Пракуратура 29 верасня накіравала крымінальную справу па абвінавачванні Юрыя С. у суд. Юрыю пагражала да трох гадоў абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930