Знайсці
10.11.2020 / 16:21РусŁacБел

Гэты майстар маскіроўкі названы птушкай 2021 года ў Беларусі ФОТА

Фота Мікалая Вараб'я

Ляляк названы птушкай 2021 года ў Беларусі, паведамляе greenbelarus.info. У фінальным галасаванні ён абышоў даўгахвостую сініцу. Птушкай 2020 года быў глушэц.

Ляляк гняздуецца на зямлі, актыўнічае ноччу і ўжо паляцеў з краіны да красавіка. Ён далятае да Паўднёвай Афрыкі!

Ляляк памерам з голуба, але з больш доўгімі крыламі і хвастом. Даўжыня цела да 29 см, размах крылаў да 64 см. Вага не перавышае 100 г.

Ляляк (ляляк звычайны) — адзіны прадстаўнік атрада казадоепадобных у Беларусі. А ўсяго ў свеце налічваецца каля 120 відаў з гэтага атрада. Руская назва (казадой), як і ў многіх іншых еўрапейскіх мовах, з'яўляецца калькай з лацінскай. Яна адлюстроўвае сувязь гэтага віду з пашамі і хатнімі жывёламі, вакол якіх птушкі лавілі насякомых.

Убачыць леляка ў дзікай прыродзе — вялікая ўдача, і не толькі таму, што ён актыўны толькі ў прыцемках і ноччу.

Гэтая птушка — майстар маскіроўкі, яго апярэнне практычна зліваецца з колерам лясной подсцілкі ці кары дрэва. Прыжмурыўшы свае вялікія вочы, птушка становіцца днём незаўважнай як для чалавека, так і для птушак-драпежнікаў.

Фота Валерыя Дамброўскага

Ляляк мае ўнікальную дзюбу. Закрытым ён выглядае вельмі маленькім. Але варта птушцы адкрыць яго, як мы ўбачым незвычайна шырокі рот.

Ляляк не пераймаецца наконт будаўніцтва гнязда. Кладку з двух яек самка адкладае проста на лясную падсцілку, часцей за ўсё ў сасновым лесе. Аб прысутнасці птушкі можна даведацца па яго працягламу манатоннаму пошчаку, які нагадвае тарахценне матацыкла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера