Знайсці
10.11.2020 / 16:15РусŁacБел

Лявон Вольскі: Як суддзя Святлана Бандарэнка ўвайшла ў гісторыю

Уражаннямі ад пасяджэння, на якім судзілі Паўла Аракеляна, музыка падзяліўся ў фэйсбуку. 

Быў на працэсе. Судзілі Пашу Аракеляна, майго нязменнага калегу па музычных праектах і сябра. Паша граў канцэрт у двары на Ясеніна, потым папіў з людзьмі гарбаты. Паразмаўляў. Сеў у машыну, каб ехаць дадому, аўто спынілася на чырвонае святло, і тут накінуліся чорныя тантон-макуты.

Ведаеце, што насцярожыла на працэсе? Нібыта поўная адэкватнасць суддзі Святланы Бандарэнка: і з адвакаткай Паша можа перамовіцца — калі ласка! І тлумачэнні ягоныя нібыта прыхільна выслухоўвае: не было сімволікі — добра, не выкрыквалі лозунгаў — таксама выдатна. Як ні дзіўна, гэта пацвярджаў сведка — капітан Х, які і выклікаў АМАП. «Так, — сказаў капітан Х, — не выкрыкваў і не было».

Але ў пратаколе напісана: граў музыку, чым выражаў нязгоду з існуючым ладам. Тых, хто на гэтых словах засмяяўся, выдалілі з залы. Адвакатка запыталася ў сведкі, ці падыходзіў ён да Пашы ў працэсе канцэрту, каб перапыніць акцыю? «Не, — адказаў капітан, — не падыходзіў». — «А людзям не тлумачылі, што іх сход незаконны?» — «Не, не тлумачыў».

Суддзя Бандарэнка, паўтаруся, нібыта вельмі прытомна ставілася да ўсіх гэтых дакладных пытанняў і няўцямных адказаў. Да ідыёцкай блытаніны з пратаколам, напісаным рознымі почыркамі і выпраўленым карэктарам. Да таго, што вымалёўваецца абсалютна зыркая карцінка: лакальная дваровая акцыя, міні-канцэрт, кава-гарбата-слодычы, маладыя людзі з дзецьмі… Ну, за што тут судзіць? За што караць?

Дала па максімуме. 15 сутак!

Увайшла ў гісторыю.

Лявон Вольскі, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930