Знайсці
10.11.2020 / 12:52РусŁacБел

Выкладчыцу БДУ Таццяну Сініцу аштрафавалі на 810 рублёў

Кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяну Сініцу затрымалі ў панядзелак пасля Маршу пенсіянераў.

«Мы стаялі каля Макдональдса. З-за кута два ціхары выскачылі. Мы думалі, яны нас схопяць. А яны ўзялі Сініцу», — расказалі «Нашай Ніве» два студэнты, якія апынуліся побач у той момант.

Прайшла інфармацыя, што затрыманне адбылося на Маршы мудрасці, але студэнты сказалі, што гэта было пазней. 

Сёння прайшоў суд па скайпе. Таццяна Сініца віны не прызнала. Суд улічыў, што ў яе непаўналетняе дзіця. Вынік — штраф 810 рублёў (30 базавых), тэлефон забралі ў кошт выплаты доўгу.

Таццяна Сініца ўсяляк падтрымлівала бастуючых студэнтаў. Удзельнічала ў вядомым відэазвароце выкладчыкаў БДУ.

Паўсотні выкладчыкаў БДУ запісалі зварот пад назвай «Універсітэт — тэрыторыя свабоды» ВІДЭА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930