Знайсці
10.11.2020 / 11:42РусŁacБел

Лукашэнка: Прыватнаму бізнэсу трэба выбіраць — або прафсаюз, або ліквідацыя

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, піша БелТА.

«Мы з вамі дамаўляліся, што да канца гэтага года прафсаюзныя арганізацыі будуць створаныя на ўсіх прыватных прадпрыемствах. Гэтае пытанне да канца года павінна быць вырашана», — заявіў Лукашэнка.

«Калі толькі да канца года прыватныя прадпрыемствы не створаць па вашых патрабаваннях прафсаюзныя арганізацыі, яны будуць ліквідаваныя. Вы павінны ўнесці гэтыя патрабаванні. Жартаваць мы не будзем больш. Мы бачым, як некаторыя сябе павялі і ўзялі курс на знішчэнне дзяржавы».

«Хочаш быць членам прафсаюза — будзь, не хочаш — калі ласка. Але ў кожнай кампаніі, прыватнай і дзяржаўнай, павінна быць прафсаюзная арганізацыя. Так, як мы дамаўляліся, і так, як вы вырашылі. Я аб гэтым сказаў на з'ездзе прафсаюзаў. Таму павінна быць гэта рэалізавана. Усе павінны разумець дзяржаўную пазіцыю», — падкрэсліў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера