Знайсці
10.11.2020 / 09:59РусŁacБел

«Расатам» абмяркоўвае з Беларуссю магчымае будаўніцтва яшчэ адной АЭС і даследчага рэактара

Расійская дзяржкарпарацыя «Расатам» абмяркоўвае з Беларуссю магчымае будаўніцтва яшчэ адной АЭС і даследчага рэактара. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый атамнай галіны, паведамляе БЕЛТА.

«Зусім нядаўна, 3 лістапада, быў падключаны да энергасістэмы і беларускі блок. Ён стаў першым блокам пакалення «тры плюс», які быў пабудаваны на еўрапейскім кантыненце, па-за межамі Расіі. Энергапуск беларускага блока ператварыўся ў падзею нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў, якая спрыяе аб'яднанню людзей. Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара», — сказаў Аляксей Ліхачоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930