Знайсці
10.11.2020 / 08:53РусŁacБел

Лаўроў: Выcновы дакладчыка АБСЕ па Беларусі — прадузятыя і непрафесійныя

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у панядзелак у тэлефоннай размове з дзейным старшынёй АБСЕ прэм’ер-міністрам Албаніі Эдзі Рамам.

«Пры абмеркаванні сітуацыі ў Беларусі Сяргей Лаўроў адзначыў, што запуск маскоўскага механізма адносна Мінска яшчэ больш абмежаваў магчымасці АБСЕ канструктыўна садзейнічаць дыялогу ўлад Беларусі і апазіцыі, — падкрэслілі ў расійскім замежнапалітычным ведамстве. — Высновы дакладчыка Вольфганга Бенедэка — прадузятыя і непрафесійныя. Аўтар дазволіў сабе недапушчальныя палітызаваныя рэкамендацыі, якія выходзяць далёка за рамкі паўнамоцтваў і кампетэнцыі інстытутаў і механізмаў арганізацыі. На гэтым прыкладзе сталі яшчэ больш відавочнымі двайныя стандарты, якія разбураюць давер да АБСЕ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930