Знайсці
10.11.2020 / 07:37РусŁacБел

Алена Леўчанка: Не хочам быць Паўночнай Карэяй

«На працягу ўжо доўгага часу многія, у тым ліку і нашы вядомыя спартсмены, любяць вельмі часта выкарыстоўваць слоган «я — за мір», — піша ў фэйсбуку зорка беларускага баскетбола Алена Леўчанка, якая нядаўна адбыла тэрмін на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту.

— Мне цікава: за які менавіта вы мір? За той, які ў Паўночнай Карэі? Там жа таксама «мір». Ці за мір, у якім не парушаюцца правы чалавека, ёсць свабода слова і думкі?

Сапраўднага «міру» ў нашай краіне няма даўно. З дня выбараў прайшло 93 дні, і казаць «за мір» проста, каб паставіць галачку і адзначыцца — гэта ўжо так не працуе. Пара б называць рэчы сваімі імёнамі. Час быць шчырым хаця б з сабой.

Мы імкнёмся да краіны, у якой маюць права быць розныя меркаванні, і за гэта не будуць караць, пагражаць, збіваць або садзіць у турму. Таму хай гэта будзе іншае меркаванне, але дакладнае, яснае і зразумелае — ваша асабістае, а не нейкі абцякальны аморфны «мір». Бо калі вы гуляеце ў гульні, сядзіце на двух крэслах, кажаце нічога не паведамляючы — вы хлусіце. А можа проста канкрэтыка прадугледжвае адказнасць за свае словы?

«Вы забралі ў нас свабоду»: Алена Леўчанка распавяла пра катаванні на Акрэсціна, знаходжанне без матраца, гарачай вады і каналізацыі ВІДЭА

А маім беларусам, якія дакладна разумеюць і ведаюць, да якога міру імкнуцца, якія кожны дзень, нягледзячы на ціск, выходзяць «гуляць» і рызыкуюць, скідаюцца грашыма, дапамагаюць, страйкуюць, бегаюць ва ўсю моц, я хачу сказаць: вы сапраўдныя героі, вы натхняеце! У жыцці, як у гульні, бываюць ўзлёты і падзенні, але ёсць Сіла, Воля, Дух і Адзінства, якія сёння прысутнічаюць у кожным з нас і ў самую цяжкую хвіліну дапамагаюць рухацца далей — да перамогі.

Ніколі не верце сваім страхам — яны не ведаюць вашай сілы!

Вы ніколі не даведаецеся, наколькі вы моцныя, пакуль быць моцным — гэта ваш адзіны выбар! Памятайце, нават у самую цёмную ноч ззяюць самыя яркія зоркі, мае незвычайныя беларусы», — напісала Алена Леўчанка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера