Знайсці
10.11.2020 / 02:07РусŁacБел

Арменія верне Азербайджану тэрыторыю вакол Нагорнага Карабаха і пусціць расійскіх вайскоўцаў

Арменія і Азербайджан пры ўдзеле Расіі пагадзіліся спыніць вайну ў Нагорным Карабаху. Умовы міру балючыя для Арменіі — прэм’еру Пашыняну давялося пагадзіцца на тое, чаго патрабаваў прэзідэнт Азербайджана Аліеў.

У пачатку 1990-х, калі ўспыхнула вайна, Арменія ўзяла пад свой кантроль не толькі Нагорны Карабах (ён меў статус аўтаноміі ў складзе Азербайджана), але і так званы «пояс бяспекі» — сем раёнаў Азербайджана вакол Карабаха. Гэта было неабходна для таго, каб прадухіліць рэванш.

Падчас вайны-2020 Азербайджан адваяваў чатыры з сямі раёнаў і працягваў наступ. Пашынян пагадзіўся вярнуць да канца месяца астатнія тры раёны.

Жоўтая тэрыторыя вернецца Азербайджану. Аранжавая застанецца Карабахам з армянскім насельніцтвам.

Блакітным пазначана тэрыторыя, што кантралюецца Азербайджанам, чырвоным, што Арменія павінна вярнуць Азербайджану, зялёны колер — пазасталы Карабах

Азербайджан пакідае армянам Лачынскі калідор, каб Арменія мела дарогу ў Карабах. Але ўзамен гарантуе сабе транспартны калідор праз тэрыторыю Арменіі ў сваю аўтаномію, Нахічэвань.

У Карабах на месца армянскай арміі увойдуць 1960 расійскіх вайскоўцаў, якія і павінны гарантаваць выкананне пагаднення.

Частка армянскага грамадства, не згодная з рашэннем Пашыняна, пачала пратэсты ў Ерэване. Людзі ўварваліся ў будынак парламента Арменіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930