Знайсці
09.11.2020 / 18:53

На БелАЭС «выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання»

У панядзелак раніцай у сетцы з'явілася інфармацыя аб тым, што ў нядзелю першы блок Беларускай АЭС перастаў выпрацоўваць магутнасць, турбіна спыненая з-за выхаду са строю трансфарматараў напружання.

У Мінэнерга паведамілі, што на першым энергаблоку Беларускай АЭС працягваецца этап «Энергетычны пуск». «Дадзены этап прадугледжвае рэжымы працы энергаблока на розных узроўнях магутнасці (да 500 МВт), а таксама праверку ўстойлівасці працы энергасістэмы пры неаднаразовым яе паніжэнні».

— У ходзе выпрабаванняў, якія праводзяцца, у адпаведнасці з праграмай дадзенага этапу, выяўлена неабходнасць замены асобнага электратэхнічнага вымяральнага абсталявання. Работы па замене дадзенага абсталявання ажыццяўляюцца згодна з тэхналагічным рэгламентам. Цяпер на энергаблоку праводзяцца выпрабаванні і працы ў адпаведнасці з этапнай праграмай. Усе тэхналагічныя сістэмы функцыянуюць у штатным рэжыме, — гаворыцца ў паведамленні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31