Знайсці
09.11.2020 / 17:07

«Я не хачу вучыць баяцца». Гродзенская настаўніца далучылася да забастоўкі і запісала ВІДЭАзварот

Аляксандра Богуш — настаўніца англійская мовы ў школе-інтэрнаце ў аграгарадку Азёры, што пад Гроднам. Яна абвясціла, што далучаецца да агульнанацыянальнай забастоўкі і апублікавала відэазварот.

Аляксандра патлумачыла «Нашай Ніве», што не бачыць іншых шляхоў.

«Я доўга шукала спосабы, што я магу зрабіць. Пагадзіцца з тым, што адбываецца, з гвалтам і беззаконнем — немагчыма. Збіцці, катаванні — няма такіх правапарушэнняў, за якія так можна было б абыходзіцца з людзьмі, — кажа настаўніца. — І пасля мінулай нядзелі людзі зноў з міліцыі трапляюць у бальніцы.

І калі ты не змаўчыш — няма ніякіх гарантый, што гэта не адбудзецца з табой.

Як жыць у такім грамадстве? У мяне самой дзеці, і на пытанне дзіцяці «Хто гэта?» пра людзей у чорным, аліўкавым, рэфлекторна адказваеш — гэта бандыты.

Нам навязваюць агрэсію, якой не павінна быць месца ў грамадстве.

Я не бачыла, каб людзі агрэсіўна паводзілі сябе ў дачыненні да сілавікоў. Чула аповеды жанчын, што размаўляеш з сілавіком, а ён стаіць, глядзіць скрозь цябе і плача. Нехта плача, а другі б'е, як так? Невытлумачальна».

Павялічыць

Аляксандра прыйдзе на заняткі ў сераду, 11 лістапада. Тады і перадасць адміністрацыі школы заяву аб забастоўцы.

«Мае дзеянні не накіраваныя на школу ці калектыў, яны накіраваныя на дзяржаву. Забастоўка — мой асабісты крок.

Я ўяўляю далейшыя падзеі так: каб прытрымлівацца заканадаўства, мне трэба быць на працоўным месцы тры гадзіны, каб не было прагулу. Прыступаць да сваіх абавязкаў я не буду, — кажа Аляксандра.

— Разумею, што мяне могуць звольніць, прычым, найхутчэй, па артыкуле.

Тлумачу гэта так — я ж не губляю прафесію. Я раблю крок наперад не для таго, каб супакоіцца, а для таго, каб гвалт сышоў разам з кіраўніком дзяржавы. Я ўпэўнена, што калі мы пачнём будаваць дэмакратычнае грамадства, варварскія сённяшнія законы не будуць прынятыя пад увагу.

Ну і калі ўсё ж звольняць, то бегчы шукаць працу я не буду — бо я ж абвяшчаю страйк.

З мужам я размаўляла. Ён пераканаўся, што гэта не спантаннае рашэнне — і падтрымаў мяне. Я бачу фатаграфіі іншых людзей, маршы, бачу выхад пенсіянераў на вуліцу — гэта таксама падтрымлівае і матывуе.

Ці страшна мне? Безумоўна. Але, ведаеце, калі ўспомніць вясну, пачатак лета, то гаворка ішла аб перабудаванні дзяржавы. І ў будучыні толькі ад тваіх намаганняў будзе залежаць вынік, дзяржава страціць манаполію на ўсё, як гэта адбываецца сёння. Я веру, што так будзе, і раблю ўсё, каб так было, каб мае дзеці жылі ў новым грамадстве, калі яны вырастуць і будуць шукаць працу.

Добра будзе, калі мой учынак кагосьці натхніць. Але нават калі не — гэта ў любым выпадку ўсё не дарма». 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31