Знайсці
09.11.2020 / 16:52

Пасля ператрусу ў заснавальніка «Газеты Слонімскай» прыйшлі з ператрусам у рэдакцыю выдання

Павялічыць

Ганна Валадашчук

Раніцай следчыя ў Слоніме прыйшлі з ператрусам да заснавальніка недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Ганны Валадашчук. Пасля абеду прыйшлі з ператрусам і ў рэдакцыю, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Ператрус праводзіўся ў адпаведнасці з санкцыяй пракурора ў сувязі з тым, што ў мясцовых тэлеграм-каналах з’яўляліся паведамленні з абразамі на адрас работніцы з сістэмы адукацыі. Ганна Валадашчук праходзіць сведкаю па крымінальнай справе аб паклёпе.

Ганна Валадашчук распавяла, што не мае дачынення да тэлеграм-каналаў і паклёпніцкіх паведамленняў і ўвогуле ў Тэлеграме толькі чытае паведамленні, але ніколі не пісала каментароў.

У яе таксама спыталі пра тэлеграм-канал «Слонім для жыцця»: хто яго мадэруе, хто фінансуе.

Пасля ператрусу ў доме міліцыянты забралі два камп'ютары, sim-карты, флэшкі.

Пасля ператрусу сілавікі прыехалі ў рэдакцыю «Газеты Слонімскай» У рэдакцыі таксама забралі камп'ютары ў журналістаў, бухгалтэрыі, у рэкламным аддзеле.

Ганна Валадашчук расказала, што ў рэдакцыі цяжкае фінансавае становішча, ёсць крэдыт на гаспадарчую дзейнасць, на выплату заробкаў. Але цяпер рэдакцыя не зможа выпускаць газету, адпаведна, не зможа і выплаціць заробкі супрацоўнікам за зробленую працу.

Паводле слоў рэдактара, сёння вобшукі адбыліся і ў некаторых слонімскіх актывістаў — яна даведалася пра гэта ў аддзяленні міліцыі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31