Знайсці
09.11.2020 / 16:38

Рэжысёра Юру Дзівакова аштрафавалі на 270 рублёў

Павялічыць

Юра Дзівакоў (злева) у «Сабаках Еўропы», фота Свабоднага тэатра

Рэжысёра Юру Дзівакова затрымалі ў нядзелю на маршы пратэсту. Ноч ён правёў у Жодзіна. Сёння адбыўся суд, які пастанавіў аштрафаваць яго на 10 базавых (270 рублёў).

Юра Дзівакоў — адзін з самых яркіх сучасных беларускіх рэжысёраў. Ён паставіў «Павятовага лекара» і «Песню песняў».

Таксама ён вядомы як акцёр і мастак. Апошні год працаваў у Свабодным тэатры.

Апроч таго, сёння былі вынесеныя наступныя прысуды:

Жанна Вашкевіч — аперацыйная медсястра РНПЦ Дзіцячай анкалогіі і гематалогіі (затрыманая 7 лістапада) — 15 сутак арышту.

Медык Ігар Баталевіч — 14 сутак арышту.

Наталля Дамброўская, доктар лабараторнай дыягностыкі РНПЦ Анкалогіі і медыцынскай радыялогіі — штраф 810 рублёў.

Паэт і журналіст Павел Горбач — 15 сутак арышту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31