Знайсці
09.11.2020 / 14:13РусŁacБел

«Бедны доктар Айбаліць, ён цяпер у турме сядзіць»: у Мінску зноў прайшоў шматтысячны Марш пенсіянераў ФОТА, ВІДЭА

У Мінску праходзіць чарговы Марш пенсіянераў, або Марш мудрасці. Ужо шосты панядзелак запар людзі старэйшага ўзросту праходзяць маршам ад плошчы Незалежнасці па галоўным праспекце краіны да плошчы Якуба Коласа, каб выказаць пратэст супраць гвалту, збіцця і за сумленныя выбары.

Сёння марш праводзіцца сумесна з медыкамі.

Ацаніць маштаб сённяшняй акцыі можна па гэтым відэа. Праходзячы ля КДБ, пенсіянеры скандуюць «Свабоду палітвязням!».

Тым часам, ДАІ закрыла ўезд на праспект Незалежнасці з Бабруйскай і Валадарскага. А таксама ў раёне Акадэміі навук і вуліцы Казлова.

Фоты Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера