Знайсці
09.11.2020 / 11:48РусŁacБел

Школьніка з Жабінкі пакаралі за кінуты ў міліцэйскую машыну кактэйль Молатава

Два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову атрымаў школьнік з Жабінкі. Пра гэта паведаміла ў панядзелак пракуратура Брэсцкай вобласці.

Паводле следства, 11 жніўня 17-гадовы школьнік у гарадскім парку набыў пляшку з запальнай сумессю і пасля кінуў яе ў супрацоўніка Жабінкаўскага РАУС. Прадмет упаў каля службовага аўтамабіля і загарэўся.

Падлетак пазней растлумачыў, што ў той дзень гуляў каля плошчы, дзе праходзіла масавае мерапрыемства. Жадаючы перашкодзіць працы супрацоўнікаў міліцыі, ён кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў бок службовага аўтамабіля, пасля чаго ўцёк. Затым падлетак напісаў яўку з павіннай.

«Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку», — адзначылі ў пракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930