Знайсці
09.11.2020 / 10:53РусŁacБел

У Гомельскай вобласці ўводзіцца абавязковы масачны рэжым

Фота Надзеі Бужан

Абавязковы масачны рэжым уводзяць з 9 лістапада ва ўсіх раёнах рэгіёну. Пра гэта на штотыднёвай апаратнай нарадзе паведаміў кіраўнік вобласці Генадзь Салавей, піша «Гомельская праўда».

З 9 лістапада жыхары вобласці павінны будуць хадзіць у масках у крамы, аптэкі, установы аховы здароўя, культуры і адукацыі, банкі, аб'екты бытавога абслугоўвання. У грамадскім транспарце таксама цяпер трэба ездзіць у сродках засцярогі. Маскі неабходныя і ў аб'ектах грамадскага харчавання, выключэнне — час прыёму ежы.

Рашэнне звязана з тым, што гараджане не выконваюць сацыяльную дыстанцыю. Таксама будзе скарочана колькасць масавых мерапрыемстваў, а большая частка нарад будзе праходзіць з дапамогай відэаканферэнцый.

Раней паведамлялася пра ўвядзенне масачнага рэжыму ў Магілёве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера