Знайсці
09.11.2020 / 10:56РусŁacБел

БПС-Сбербанк упершыню правядзе ў Беларусі GreenDay з маштабнымі зніжкамі

БПС-Сбербанк правядзе 11 і 12 лістапада першы ў Беларусі «Зялёны дзень» са скідкамі і бонусамі ад банка і партнёраў. У Беларусі акцыя будзе праведзена ўпершыню.

«Зялёны дзень» аб'яднае прапановы банка і экасістэмы. Усяго ў ім возьмуць ўдзел каля 50 кампаній з розных сфер — ад крам і піцэрый да юрыдычных і бухгалтарскіх кантор. Цэны будуць зніжаны як для фізічных, так і для юрыдычных асоб.

Асноўныя прэферэнцыі прадаставіць БПС-Сбербанк. У прыватнасці, з 11 да 12 лістапада будуць павышаныя стаўкі па дэпазітах у беларускіх рублях. Удвая танней абыйдзецца арэнда ячэек. Акрамя таго, можна будзе аформіць карту Compass за паўцаны, а медыцынская страхоўка ад COVID-19 патаннее на 20%. Уладальнікаў DanaCard чакае салодкі камплімент (кава і слойка) у кафэ-кандытарскай «Цьеры», а па карце Bonus - 10 бясплатных паездак у метро.

Цэны на тавары ў GreenDay знізяць дзясяткі рытэйлераў — ад ЦУМа да 21vek. На траціну патаннеюць і піцы. Зніжкі таксама будуць на замену аўтазапчастак і рамонт гаджэтаў. Каб зэканоміць, трэба разлічыцца любой картай БПС-Сбербанка.

Прэферэнцыі для юрыдычных асоб тычацца, у прыватнасці, бясплатнага адкрыцця разліковага рахунку і залічэння наяўных праз тэрміналы самаабслугоўвання. Таксама можна атрымаць кансультацыі юрыстаў і бухгалтараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930