Знайсці
09.11.2020 / 10:36РусŁacБел

Байдэн перамог і ў Арызоне, цяпер у яго 290 галасоў

Амаль завершаны падлік галасоў у Арызоне. Там перамагае Джо Байдэн, ён набірае на 16 тысяч больш галасоў, чым Трамп.

Такім чынам у Байдэна 290 галасоў у Калегіі выбаршчыкаў, пры неабходных 270.

Засталося падлічыць галасы ў Джорджыі (там на 10 тысяч больш у Байдэна), Паўночнай Караліне і на Алясцы (у гэтых двух штатах перамагае Трамп), але нават калі Трамп пераможа ў гэтых трох штатах, у яго будзе толькі 34 дадатковыя галасы.

Калі браць лічбы прагаласаваўшых, то за Байдэна аддалі галасы на 4,5 млн больш, чым за Трампа: 75,4 млн супраць 70,9 млн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930