Знайсці
09.11.2020 / 08:28РусŁacБел

Лёгкаатлета Андрэя Краўчанку і кікбаксёра Івана Ганіна, затрыманых у цэнтры Мінска, перавялі ў Жодзіна

Лёгкаатлет Андрэй Краўчанка і кікбаксёр Іван Ганін былі пераведзеныя ў жодзінскае СІЗА з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска, паведамляе Tribuna.com.

Нагадаем, іх затрымалі ў нядзелю. У момант затрымання яны знаходзіліся ў машыне на адной з парковак у цэнтры Мінска.

Паводле сведчанняў відавочцаў, затрыманне адбывалася жорстка і суправаджалася крыкамі «Хочаш як ва Украіне?» і « А што ты, #### [нядобры чалавек], сабе думаў!?». Рукі спартсменам адразу зацягнулі будаўнічымі сцяжкамі.

Ноччу з'явілася інфармацыя аб тым, што спартсменаў адпусцілі. Аднак яна не пацвердзілася.

Нагадаем, Краўчанка адным з першых падпісаў ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту. Ганін таксама сярод падпісантаў. Абодва спартсмены ўваходзяць у свабоднае аб'яднанне спартсменаў SOS_BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930